Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Летнія курсы ў Швецыі

Летнія курсы ў Швецыі

23.03.2010

Шведскі Інстытут Visby Program [1] запрашае да ўдзелу ў летніх курсах кандыдатаў ва ўзросце да 35 год, якія добра валодаюць англійскай мовай і цікавяцца прапанаванымі тэмамі курсаў.


Курсы адбудуцца ў розных гарадах і скіраваныя наступным мэтавым групам: студэнтам, якія скончылі мінімум тры курсы, настаўнікам, а таксама аспірантам і маладым універсітэцкім выкладчыкам.


Кожны блок курсаў адбудзецца ў пэўныя даты: «Уводзіны ва ўстойлівае стратэгічнае развіццё» (1–14 жніўня), «Адкрытае грамадства на прыкладзе Швецыі, правы чалавека ў Швецыі" (15–29 жніўня), «Гендэрнае пытанне – роўнасць і Шведскае грамадства» (21 чэрвеня – 7 ліпеня), «Устойлівае развіццё ў Балтыйскім рэгіёне» (16–27 жніўня), «Лакальнае і глабальнае ўздзеянне – эфекты навакольнага асяроддзя і клімату як сродак адукацыі 2010» (2–15 жніўня).


Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне і аплочваюць дарогу да месца курсаў.


Падрабязная інфармацыя тут [2].


Дэдлайн падачы заявак 15 красавіка 2010 г.



Паводле adukacyja.info [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11778

Спасылкі
[1] http://www.si.se/English/Navigation/Scholarships-and-exchanges/The-Visby-Program/
[2] http://www.studyinsweden.se/Home/News-archive/2010/Summer-courses-for-applicants-from-Belarus-Russia-and-Ukraine/
[3] http://adukacyja.info/news/news_node/1/4/1208