Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Трэнінг па праграме «Моладзь у дзеянні"

Трэнінг па праграме «Моладзь у дзеянні"

31.03.2010

Трэнінг для моладзевых лідэраў і асобаў, якія працуюць з моладдзю, адбудзецца 22–28 лістапада ў Польшчы.


Галоўная мэта трэнінгу – палепшыць уменні ўдзельнікаў у рэалізацыі праектаў у межах праграмы «Моладзь у дзеянні". Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі арганізацыяў, якія мелі досвед працы ў галіне міжнародных моладзевых праектаў (не абавязкова па праграме «Моладзь у дзеянні") і маюць жаданне рэалізоўваць праекты ў межах акцыяў «навучанне і стварэнне сеткі людзей, якія працуюць з моладдзю і ў моладзевых арганізацыях» і «супраца з суседнімі з Еўрапейскім Саюзам краінамі". Беларускім удзельнікам арганізатары пакрываюць кошты падарожжа, пражывання і харчавання.
Працоўная мова – англійская.


я інфармацыя – у далучаным файле. Падаць заяўку на ўдзел можна праз онлайн-форму [1]. Апошні тэрмін – 12 верасня 2010 г.


Паводле n-europe.eu [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11788

Спасылкі
[1] http://www.salto-youth.net/mySALTO/login/?pfad=/applicationonline/485/
[2] http://n-europe.eu/education/trening_pa_pragrame_moladz_u_dzeyanni