Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Фотаконкурс «Еўропа нашымі вачыма»

Фотаконкурс «Еўропа нашымі вачыма»

08.04.2010

Амбасады краінаў Еўрасаюзу ў Беларусі і Беларускае грамадскае аб'яднанне «Фотамастацтва» абвяшчаюць конкурс мастацкага фотаздымку «Еўропа нашымі вачыма», які прымеркаваны да міжнароднага кінафестывалю «Тыдзень еўрапейскага кіно ў Беларусі"


Мэта конкурсу – паказаць беларусам Еўропу вачыма нашых суайчыннікаў.

На конкурс прымаюцца асобныя фотаздымкі і серыі, якія адпавядаюць тэме конкурсу, маюць мастацкую каштоўнасць і зробленыя ў краінах Еўрасаюзу. Кожны аўтар мае права даслаць на конкурс 10 работ. Ён мусіць валодаць усімі правамі на фотаздымкі, якія прапаноўвае на конкурс.


Работы дасылайце на электронны адрас: photo@photounion.by [1] з пазнакай «Еропа нашымі вачыма» ды наступнымі звесткамі пра аўтара:

– Прозвішча, імя.

– Горад.

– Кантактны тэлефон.

– Электронны адрас.



Апошні тэрмін падачы работ: 20 красавіка 2010 г.


я інфармацыя – па спасылцы: http://photounion.by/konkursy/212-evropa-nashimi-glazami.html [2]


Паводле n-europe.eu [3]



Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11795

Спасылкі
[1] mailto:photo@photounion.by
[2] http://photounion.by/konkursy/212-evropa-nashimi-glazami.html
[3] http://n-europe.eu