Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Навучальныя візіты ў Гданьск для моладзі

Навучальныя візіты ў Гданьск для моладзі

13.04.2010

На навучальны візіт у дзяржаўныя і няўрадавыя ўстановы Гдыні, Сопату і Гданьску запрашаецца актыўная і ініцыятыўная моладзь, а таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў.


Навучальныя візіты — выдатная магчымасць пазнаёміцца з Польшчай, даведацца болей аб адміністрацыйнай і адукацыйнай сістэмах, бізнэсе, СМІ, польскай культуры і гісторыі. Стажыроўка складаецца з нефармальных сустрэч з людзьмі, якія доўга і паспяхова працуюць у пералічаных сферах.


Арганізатары пакрываюць кошты падарожжа, пражывання і харчавання, выдаткі на страхоўку, а таксама 50–70% кошту візы.


Польская няўрадавая арганізацыя Цэнтр супрацоўніцтва моладзі ўжо некалькі гадоў прымае актыўных людзей з Беларусі, Грузіі, Украіны і Малдовы. Агулам Цэнтар заплянаваў 9 візітаў для актыўнай моладзі. Бліжэйшы навучальны візіт адбудзецца 4–15 кастрычніка 2010 г., а таксама 2–13 лістапада 2010 г.

Для таго, каб стаць яго ўдзельнікам, трэба запоўніць анкету [1] і даслаць яе на электронны адрас civic.cwm@gmail.com [2].


Падрабязная інфармацыя – на сайце Цэнтру супрацоўніцтва [3].


Паводле generation.by [4]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11801

Спасылкі
[1] http://www.cwm.org.pl/pliki/aplikacja_WS_2010.doc
[2] mailto:civic.cwm@gmail.com
[3] http://www.cwm.org.pl/opis.php?idp=1&idr=5&ids=330
[4] http://generation.by