Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Школа зялёнага актывіста

Школа зялёнага актывіста

15.04.2010

Школа зялёнага актывіста

Калі Вас цікавіць, як адзін чалвек можа змяніць усё навокал, знайсці аднадумцаў, сяброў, зрабіцца лідэрам руху да пазытыву – штогадовая Школа зялёнага актывіста для Вас!

Экалагічнае таварыства “Зялёная сетка” запрашае ўсіх зацікаўленых у экалагічнай тэматыцы да ўдзелу ў трэнінгах Школы зялёнага актывіста.

Школа складаецца з трэнінгаў двух узроўняў – пачатковага і прасунутага.

Трэнінгі пачатковага ўзроўню адбудуцца 17–18 красавіка, 1–2 траўня, 29–30 мая.

У праграме:

– Чаму мы тут?

– Гісторыя экалагічнага руху. Ад экстрэмізму да бюракратычнай перапіскі

– Глыбінная экалогія. Аднаўленне сувязі з Зямлёй. Заняткі на прыродзе

– Біярэгіяналізм. Мы тут нарадзіліся

– Права на навакольнае асяроддзе

– Змены клімта. Нязручная праўда

– Што такое ўстойлівае развіццё

– Наша агульная будучыня. Што я магу змяніць сам? Дзеля чаго і з кім аб’яднацца?

– Асноўныя інструменты экалагічнага актывіста

Каб запісацца на трэнінг, неабходна запоўніць анкету і адправіць яе на эл.адрас ecodomik@gmail.com [1].

Анкета ўдзельніка – тут [2].


Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11804

Спасылкі
[1] mailto:ecodomik@gmail.com
[2] http://greenbelarus.info/downloads/Anketa_Shkola_zelenogo_aktivista.doc
[3] http://www.ts.adukatar.net