Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Конкурс творчых работ па міжнароднай моладзевай інфармацыі

Конкурс творчых работ па міжнароднай моладзевай інфармацыі

21.04.2010

Сайт adukacyja.info [1] абвесціў конкурс эсэ, артыкулаў, творчых работы ды ўспамінаў на тэмы “Чаму нам (мне?) патрэбная міжнародная моладзевая інфармацыя”, “Міжнародная моладзевая інфармацыя – патрэбы і перспектывы развіцця” і “Як я міжнародна правёў мінулае лета”. Конкурс праводзіцца з нагоды святкавання Еўрапейскага Дня Моладзевай Інфармацыі 17 красавіка 2010 году.

Работы мусяць быць не болей за адну старонку/хвіліну аўдыё/відэа і даслаць іх трэба на адрас: adukacyja@gmail.com [2] з пазнакай “EYID”.


Апошні тэрмін падачы работ: 3 мая 2010 году.


Кожны аўтар атрымае маленькі міжнародна-спадарожны сувенір, а кожная работа будзе апублікаваная на сайце adukacyja.info [1]. Цягам тыдня будзе праходзіць народнае галасаванне і адначасова ўсе работы будуць ацэньвацца камандай Adukacyja.info, каб вызначыць двух пераможцаў – народнага ды сайтаўскага. Кожны пераможца атрымае турыстычны заплечнік.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11809

Спасылкі
[1] http://adukacyja.info
[2] https://nastaunik.eu/mailto