Конкурс СZ
Конкурс праектаў для падтрымкі працы са старэйшымі школьнікамі
Асацыяцыя па міжнародных пытаннях (Чэшская рэспубліка) запрашае настаўнікаў беларускіх адукацыйных установаў прыняць удзел у конкурсе міні–праектаў.
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца праекты, якія накіраваны на рэалізацыю ідэй старэйшых школьнікаў, а таксама ініцыятывы з боку настаўнікаў, мэтай якіх з’яўляецца павышэнне і падтрымка актыўнасці школьнікаў, вырашэнне праблемаў у школе, рэалізацыя грамадскіх праектаў, накіраваных на падвышэнне сацыяльнай і грамадзянскай кампетэнцый старшакласнікаў, правядзенне пазакласных мерапрыемстваў і інш.
Час рэалізацыі праектаў: 1 Чэрвеня 2010г. – 31 снежня 2010 г.
Сума падтрымкі: aд 50$ да 500$
Тэрмін падачы заявак: да 15 мая 2010 г.
