Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Міжнародны семінар па міжуніверсітэцкім супрацоўніцтве

Міжнародны семінар па міжуніверсітэцкім супрацоўніцтве

06.05.2010

Міжнародны семінар “Міжунівэрсытэцкае супрацоўніцтва – ключ да сумеснага поспеху” ладзіцца 27–28 мая ў Гродненскім Дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Мэта правядзення семінара – развіццё сумесных праектных ідэй Еўрасаюзу і беларускіх партнераў.

Тэматыка папярэдніх семінараў, праведзеных у Гродне пры падтрымцы Сеткі ўніверсітэтаў рэгіёну Балтыйскага мора (BSRUN), была прысвечаная супрацоўніцтву ўніверсітэтаў і рэгіёнаў, універсітэтаў і гарадоў. Цяпер тэматыка сэмінара пашыраецца з мэтай абмеркавання пытанняў і накірункаў эфектыўнага ўзаемадзеяння ўніверсітэту з прадстаўнікамі дзяржаўнай, рэгіянальнай і муніцыпальнай уладаў, якія будуць запрошаныя да ўдзелу ў сэмінары.

Семінар накіраваны на прадстаўнікоў ВНУ (перадусім сябраў BSRUN), іншых арганізацый, зацікаўленых у развіцьці супрацоўніцтва з універсітэтамі рэгіёну Балтыйскага мора. Асаблівая ўвага будзе нададзена супрацоўніцтву з беларускімі партнерамі. Асноўная мэтавая група семінару – тыя, хто працуе альбо збіраецца працаваць над супольнымі праектнымі ідэямі для наступнай падачы заяўкі на фінансаванне з фондаў ЕС, у якім могуць удзельнічаць партнеры з Беларусі.

Вы можаце ўдзельнічаць у дыскусіях, прадставіць свае праектныя прапановы альбо падзяліцца досведам супрацоўніцтва з беларускімі партнерамі.


Семінар будзе складацца з прэзентацыйнай часткі і працоўных сесій па трох накірунках: навука і інавацыя, транспарт і лагістыка, экалогія і турызм.

Для ўдзелу неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму.


Апошні тэрмін – да 12 мая.


За рэгістрацыйнай формай звяртайцеся на эл. адрас: z.scheglova@grsu.by [1], ledchenkova@yandex.ru [2]

Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11831

Спасылкі
[1] mailto:z.scheglova@grsu.by
[2] mailto:ledchenkova@yandex.ru
[3] http://www.ts.adukatar.net