Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Прэзентацыя па метадзе скандынаўскіх навучальных гурткоў

Прэзентацыя па метадзе скандынаўскіх навучальных гурткоў

14.05.2010

30 мая ў Мінску ў 13.30 адбудзецца презэнтацыя метаду навучальных гурткоў, якую арганізуе група шведскіх экспертаў у сферы нефармальнай адукацыі.


Прэзентацыя разлічаная на аўдыторыю, якая не знаёмая з метадам альбо мае невялікі досвед удзелу ў падобных гуртках. Шведскія эксперты распавядуць аб асаблівасцях правядзення навучальных гурткоў для дарослых ды іх ролі ў жыцці Швецыі.


Прэзентацыя адбудзецца на англійскай мове з перакладам на рускую і будзе цягнуцца 3 гадзіны. Тыя, каго зацікавіць гэты метад, змогуць падаць заяўку на ўдзел у семінары па навучальных гуртках, які адбудзецца ўвосень.


Запісацца на прэзентацыю можна па тэл.: 029–6450612 (Алёна) альбо праз эл. пошту: velichko.alena@gmail.com [1] з пазнакай у тэме «прэзэнтацыя».


Паводле n-europe.eu [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11842

Спасылкі
[1] mailto:velichko.alena@gmail.com
[2] http://n-europe.eu