Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > КОНКУРС АДУКАЦЫЙНЫХ ПРАЕКТАЎ

КОНКУРС АДУКАЦЫЙНЫХ ПРАЕКТАЎ

20.05.2010

Абвешчаны конкурс адукацыйных праектаў, накiраваных на грамадзянскую і метадычную адукацыю, разьвіццё крытычнага мысленьня дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва.
Да удзелу у конкурсе запрашаюцца настаўнікі, педагогі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, бацькі, выхавальнікі, а таксама настаўніцкія клубы, грамадскія агранізацыі і ініцыятыўныя групы, якія працуюць з вучнямі, моладдзю, настаўнікамі і мясцовай супольнасцю.
Перавагу будуць мець праекты, якія пашыраюць дэмакратычныя каштоўнасці, досвед якіх можа быць карысны для калег, распаўсюджаны на рэгіянальным і нацыянальным узроўні, а таксама нізкабюджэтныя праекты.
Праекты могуць быць выкананыя ў розных формах: адукацыйныя летнікі, трэнінгі для навучэнцаў, калег, мясцовых жыхароў, краязнаўчыя праекты, распрацоўка і распаўсюд аўтарскіх інавацыйных методык, стварэнне метадычных дапаможнікаў і г.д.
Агульнае палажэнне конкурсу:
– час правядзення праектаў: 20.06.2010 – 31.12.2010;
– cправаздача па праекце мусіць быць здадзеная не пазней за 31.12.2010;
– у праектах не падтрымліваюцца адміністрацыйныя выдаткі, закупка тэхнікі, аплата валанцёрскай працы.
Каб прыняць ўдзелу ў конкурсе, запоўніце анкету [1], " і дашліце яе на электронны адрас: adukacyja2010@gmail.com [2]  Апошні тэрмін падачы праектаў: 10 чэрвеня 2010 года. Пра вынікі конкурсу будзе паведамлена да 20 чэрвеня.
Паводле рассылкі belngo.info


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11845

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/383_ankieta-2010.doc
[2] mailto:adukacyja2010@gmail.com