Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Міжнародны конкурс валантэрскіх праектаў

Міжнародны конкурс валантэрскіх праектаў

03.06.2010

Украінская моладзевая грамадская арганізацыя «Служэнне дзеля міру» абвесціла міжнародны моладзевы конкурс валантэрскіх праектаў.


Галоўная мэта конкурсу – актывізацыя міратворчага і валантэрскага руху сярод дзяцей і моладзі свету, спрыянне распаўсюду валантэрскіх праектаў служэння і міласэрнасці ў кантэксце абвешчанага ААН Дзесяцігоддзя культуры міру і насельніцтва ў інтарэсах дзяцей планеты (2001–2010 г.г.).


Намінацыі праектаў:

– выхаванне культуры міру,

– грамадскія праекты служэння,

– мастацтва і культура як інструмент пабудовы міру,

– тэхнічныя і тэхналагічныя інавацыі на службе чалавецтву.



Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя няўрадавыя арганізацыі з розных краінаў.


Фінальная праграма конкурсу ўключае:

– экскурсіі па Кіеву,

– прэзентацыю арганізатараў конкурсу,

– праграмы-трэнінгі,

– прэзентацыю праектаў удзельнікаў,

– прадстаўленне партнераў конкурсу і прапановы далейшага супрацоўніцтва,

– канфэренцыю альбо форум,

– цырымонію ўзнагароды, пачас якой пераможцы атрымаюць прызы.

Апошні тэрмін падачы запоўненых анкетаў і праектаў: 22 кастрычніка 2010 году.

Больш падрабязную інфармацыю чытайце на сайце: www.sfp.org.ua [1]

Паводле рассылкі belngo.info [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11860

Спасылкі
[1] http://www.sfp.org.ua
[2] http://belngo.info