Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Валанцёрскае аднаўленне замка ў Любчы

Валанцёрскае аднаўленне замка ў Любчы

15.06.2010

Моладзевы адукацыйны цэнтр «Фіальта» запрашае прыняць удзел у кароткатэрміновым праекце EVS у Беларусі. Мэтай праекту з'яўляецца рэстаўрацыя замку ў Любчы каля Наваградку.


Валантэры з Беларусі і Польшчы цягам месяцу будуць жыць каля замка, які будуць рэстаўраваць. Гэта выдатны шанец пазнаёміцца з гісторыяй і культурай Беларусі. У праекце запланаваныя інтэграцыйныя заняткі, культурна-гістарычныя трэнінгі.


Дата правядзення праекту: з 15 ліпеня па 15 жніўня 2010 году.


Заяўкі на ўдзел разам з рэзюмэ і суправаджальным лістом, а таксама свае пытанні дасылайце на эл. адрас: semperavanti.evs@gmail.com [1].

Паводле рассылкі belngo.info [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11873

Спасылкі
[1] mailto:semperavanti.evs@gmail.com
[2] http://belngo.info