Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Талака да 100-годдзя Ларысы Геніюш

Талака да 100-годдзя Ларысы Геніюш

24.06.2010

Усебеларуская талака па добраўпарадкаванні сядзібы Ларысы Геніюш пройдзе на хутары Жлобаўцы Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласці 26 чэрвеня.


Талака прымеркаваная да юбілею паэткі, якой 27 ліпеня споўніцца (паводле старога стылю) роўна 100 гадоў.


На талаку прыедуць людзі з Слоніма, Свіслачы, Гародні, Мінска, Ваўкавыска і Зэльвы.


Пры канцы добраўпарадкавання сядзібы адбудзецца невялічкі канцэрт з удзелам Міхася Скоблы.


Талака распачнецца аб 11-й. Запрашаюцца ўсе ахвотныя.


Да стагоддзя Ларысы Геніюш быў створаны грамадскі аргкамітэт па святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння славутай беларускай пісьменніцы. У склад аргкамітэту ўвайшлі шэраг грамадскіх арганізацыяў, адна з якіх — МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына"". Акрамя «Бацькаўшчыны» ў аргакамітэт увайшлі навукоўцы і літаратары з Мінска, Гародні, Зэльвы (Гарадзенская вобласць) і Беластока (Польшча). Сярод іх — намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, даследчык жыцця і творчасці Геніюш Міхась Скобла, гісторык Міхась Чарняўскі, прафесар Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы Аляксей Пяткевіч, унук пісьменніцы Міхась Геніюш, каардынатар кніжнай серыі «Гарадзенская бібліятэка» Павал Мажэйка, прадпрымальнік Валянцін Дубатоўка, загадчык аддзела культуры «Газеты Слонімскай» (Гарадзенская вобласць) Сяргей Чыгрын.

Паводле budzma.org [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11883

Спасылкі
[1] http://budzma.org/budzma/zaprashayem-na-wsyebyelaruskuyu-talaku-prysvyechanuyu-100-hoddzyu-larysy-hyeniyush.html