Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Еўрапейскія перспектывы беларускай адукацыі

Еўрапейскія перспектывы беларускай адукацыі

29.07.2010

Еўрапейскія перспектывы беларускай адукацыі
На тле чарговага зруху свядомасці галоўнага чыноўніка нашай краіны — на гэты раз у бок далучэння да Балонскага працэсу [1] — у зацікаўленых асобаў не назіраецца ніякага энтузіязму. Досвед сведчыць, што праз які месяц-два маятнік можа хістануцца ў іншы бок, як гэта было з рэформай 2008 года.
Стомленыя гарачынёй і адсутнасцю навінаў у сезон адпачынкаў журналісты высветлілі стаўленне да далучэння беларускай сістэмы адукацыі да Балонскага працэсу. Аказалася, што эксперты выказваюць сумневы наконт магчымасці поўнай інтэграцыі беларускай адукацыйнай сістэмы да агульнаеўрапейскай.
Уладзімір Дунаеў лічыць [2], што напоўніць гэтую рэформу адпаведным сэнсам будзе ў цяперашніх умовах вельмі складана. Ва ўмовах Беларусі ніхто не разумее важнасьці лібэралізацыі адукацыі.
Супрацоўніца універсітэту Лазарскага (Польшча) Наталля Арцёменка мяркуе, [3] што Балонскі працэс пайшоў значна далей за тыя рэчы, пра якія кажуць у мінадукацыі.
А студэнты ясна разумеюць, [4] якія перавагі атрымаюць, калі раптам такі цуд здарыцца, але ў адзін голас цвердзяць, што “нельга перавесьці савецкую сістэму адукацыі на еўрапейскую. Улада можа паставіць «галачку», так і будзе.”
Найгоршыя прагнозы студэнтаў пацвярджае старшыня камісіі па навуцы, адукацыі і культуры ў Палаце прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч. [2] Ён дэмагагічна гатовы прычапіць да еўрапейскіх акадэмічных свабодаў нават прымусовае размеркаванне: «Таму што ўсе краіны Еўропы патрабуюць ад уладальнікаў дыпломаў, каб яны паказалі не толькі веды, але і ўменне працаваць. Таму для іх уводзіцца альбо спецыяльны тэст, альбо спецыяльная стажыроўка цягам да двух гадоў. Таму мы, па сутнасці, знаходзімся ў Балонскім працэсе.”
Алена Чмель


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11903

Спасылкі
[1] http://nn.by/index.php?c=ar&i=41352
[2] http://www.svaboda.org/content/article/2112272.html
[3] http://www.belsat.eu/generator.php?p=1,10,27,9064,9066
[4] http://www.svaboda.org/content/article/2112127.html