Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Семінар па Еўрапейскім Саюзе

Семінар па Еўрапейскім Саюзе

27.08.2010

Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае зацікаўленых педагогаў, настаўнікаў гуманітарных дысцыплін і класных кіраўнікоў 18–19 верасня 2010 гады прыняць удзел у інтэрактыўным семінары «Пра Еўрапейскі Саюз у школе».


Удзел у гэтай праграме дазволіць:

– даведацца пра гістарычныя перадумовы ўзнікнення і асноўныя этапы развіцця Еўрапейскага Саюза;

– зразумець структуру і спосабы функцыянавання асноўных інстытутаў Еўрасаюза;

– прааналізаваць прыярытэты сучаснай палітыкі Еўрасаюза;

– атрымаць уяўленне пра ўзаемадзеянне ЕС і РБ у рамках «Усходняга партнёрства»

– пазнаёміцца з прынцыпамі і падыходамі, формамі і метадамі працы з гэтай тэмай;


Удзельнікам семінара будуць прапанаваны камплект інфармацыйна-метадычных матэрыялаў (кампакт-дыскі, наборы паштовак, літаратура), які можна будзе выкарыстоўваць у сваёй педагагічнай дзейнасці пры правядзенні ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў.


Семінар адбудзецца 18–19 верасня 2010 г. пад Мінскам.

Выдаткі на правядзенне семінара арганізатары бяруць на сябе.

Для ўдзелу ў семінары неабходна да 12 верасня 2010 г. даслаць арганізатарам запоўненую форму заяўкі [1]. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.


З 2007 г. ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» вядзе працу па распаўсюдзе ведаў пра ЕС. За час працы па дадзенай тэме былі выпушчаныя: кніга «Адзінства ў шматстатнасці. Пра Еўрапейскі саюз у школе», кампакт-дыск «Адзінства ў шматстатнасці: Еўрапейскі Саюз (гісторыя, каштоўнасці, механізмы, перспектывы развіцця)", камплект паштовак «Краіны Еўрапейскага саюза». З электроннымі варыянтамі выданняў можна азнаёміцца на сайце арганізацыі. У 2010 г. плануецца правядзенне серыі семінараў для педагогаў сістэмы фармальнай і нефармальнай адукацыі, Канферэнцыі для педагагічнай грамадскасці Беларусі, распрацоўваецца факультатыўны курс пра ЕС для старшакласнікаў.


Кантактныя каардынаты:

220037, зав. Уральскі 15, Мінск, Беларусь,

Тэл./факс: +375 17 269 90 34, тэл. + 375 29 614 52 79

E-mail: nastaunik@gmail.com [2], сайт: www centerpost.org [3]

Кантактная асоба: Дзяргай Ала Валянцінаўна


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11923

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/689_Zajauka.doc
[2] mailto:nastaunik@gmail.com
[3] http://www centerpost.org