Фатаконкурс для школьнікаў
ФОТАКОНКУРС “БЕЛАРУСЬ ШМАТЛІКІХ КУЛЬТУРАЎ”
Паводле Белсат [1]
Правілы фотаконкурсу
“Беларусь шматлікіх культураў”
І. Агульная інфармацыя пра конкурс
1. Арганізатарам конкурсу ёсць дэпутат Еўрапарламенту, доктар Марэк Мігальскі.
2. Фотапрацы мусяць адлюстроўваць помнікі рэлігійнага, гістарычнага, абароннага дойлідства (замкі і палацы) і г. д.
3. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні старэйшых класаў і студэнты.
ІІ. Патрабаванні да конкурсных працаў
1. Кожны аўтар можа прыслаць ад 3 да 5 фотаздымкаў.
2. Тэхніка выканання працаў – адвольная.
3. Працы прымаюцца толькі па электроннай пошце.
4. Працы маюць быць у фармаце JPG памерам мін. 1200Х1600 пікселяў у файлах, не большых за 1 МВ. Іх належыць прыслаць па адрасе: wasiczek@mmbiuro.pl [2] у выглядзе файлаў, далучаных да электроннага ліста.
5. Фатаграфіі з якімі-кольвек знакамі або лічбамі (напрыклад, датамі) дыскваліфікуюцца.
6. У электронным лісце трэба пазначыць: · назву працы, · імя і прозвішча аўтара, · адрас аўтара, · кантактны тэлефон, · каментар да фотаздымку, · назву сфатаграфаванага аб'екту, · месца, дзе выконвалася фатаграфія, · дэкларацыю аб наяўнасці аўтарскіх правоў на здымкі і згоду на апрацоўванне персанальных звестак, згодна з дадаткам да гэтых Правілаў.
7. Прысланыя файлы не будуць вяртацца. Фотаздымкі, з моманту іх атрымання, робяцца ўласнасцю арганізатараў, да якіх пераходзяць маёмасныя аўтарскія правы на прысланыя працы.
ІІІ. Выкарыстанне конкурсных працаў
1. Найлепшыя працы пакажуць медыі.
2. Удзел у конкурсе раўназначны бясплатнай перадачы права на бясплатнае выкарыстанне працаў (згодна з дзейсным заканадаўствам) у друку без абмежавання колькасці публікацыяў і без абмежавання накладу, на распаўсюджанне ў інтэрнэце ды ў іншых формах, у якіх працы можа выкарыстоўваць офіс еўрадэпутата.
3. Дасыланне працаў на конкурс раўназначнае згодзе на ўмовы конкурсу і Правілы, канчатковая інтэрпрэтацыя якіх належыць да паўнамоцтваў конкурснага журы. Скаргі не будуць разглядацца.
4. Арганізатар захоўвае за сабою права перапыніць або адмяніць конкурс.
5. Удзел у конкурсе раўнасільны згодзе ўдзельнікаў конкурсу на апрацоўванне арганізатарам іхных персанальных звестак у межах конкурсу і ў маркетынгавых мэтах арганізатара (згодна з дзейсным заканадаўствам). Удзельнікі конкурсу пацвярджаюць сваю згоду, прысылаючы арганізатару дэкларацыю, далучаную да Правілаў.
ІV. Тэрміны і журы
1. Конкурсныя фотапрацы прымаюцца з 1 ліпеня 2010 г. да 30 верасня 2010 г.
2. Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца 16 верасня 2010 г.
3. Вернісаж конкурсных працаў пройдзе ў кастрычніку ў Верхнесілезскім цэнтры культуры ў горадзе Катавіцэ.
4. Склад журы: ·
Агнешка Рамашэўская-Гузы – тэлежурналістка, дырэктарка “Белсат TV”; ·
Марэк Каміньскі – палярнік, падарожнік, мараплавец, пісьменнік, фатограф, прадпрымальнік; ·
Мацей Стаберскі – фотамастак, чалец Саюзу польскіх фотамастакоў.
5. Фотапрацы будзе ацэньваць журы, прызначае арганізатарам.
Рашэнні журы не падлягаюць абскарджанню. 6. Усе лаўрэаты конкурсу атрымаюць паведамленне пра вердыкт журы.
V. Узнагароды і адзнакі
1. Узнагародаю за перамогу ў конкурсе будзе экскурсія ў Брусель.
