Беларускі расклад заняткаў для школьнікаў
Натхнёная першавераснёўскай лінейкай у беларускамоўнай гімназіі, дызайнер Вольга Кузьміч намалявала цудоўны беларускі РАСКЛАД ЗАНЯТКАЎ.
«Для маладых бацькоў у Беларусі не ў навінку самастойна рабіць размалёўкі, мапы ды іншыя дзіцячыя матэрыялы па-беларуску, бо ў краме не шмат знойдзеш. Вось і я зрабіла свой маленькі творчы ўнёсак у такую вялікую справу».
Замовіць [1] выдрукаваны асобнік можна праз сайт Нашыя дзеткі – там сем’і разам друкуюць для сваіх малых. Калі ж Мінск далёка альбо ёсць магчымасць выдрукаваць самастойна – прапануем файлы для запампоўкі.
Спампаваць А3 [2] (4,72 MB)
Спампаваць А4 [3] (2,98 MB)
[4]
