Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Люблін: "Інтэрнэт-журналістыка" для берасцейцаў

Люблін: "Інтэрнэт-журналістыка" для берасцейцаў

17.09.2010

Заяўкі прымаюцца да 19 верасня

Дзедзіч і Еўрапейскі дом сустрэч – Фундацыя «Новы Стаў" запрашаюць маладых журналістаў недзяржаўных выданняў Берасцейшчыны, а таксама ўсіх, хто цікавіцца журналістыкай, паўдзельнічаць у міжнародным моладзевым праекце "Інтэрнэт-журналістыка" (Online journalism), які адбудзецца 1 – 8 кастрычніка 2010 г. у Любліне (Польшча).
Удзел у праекце бярэ моладзь з Беларусі, Нямеччыны і Польшчы.
Мэтай праекта з’яўляецца атрыманне ведаў аб сучасных формах і метадах журналісцкай дзейнасці. Падчас 7 дзён побыту ўдзельнікі пазнаёмяцца з трыма тэмамі: Інтэрнэт-журналістыка, асновы відэа-журналістыкі, Web TV (інтэрнэт-тэлебачанне).

Навучальныя заняткі, а таксама нацыянальныя вечарыны, падрыхтаваныя самімі ўдзельнікамі (беларускай, польскай і нямецкай групамі), дыскатэкі, экскурсіі па Любліне, актыўны адпачынак дапамогуць удзельнікам прасцей знайсці агульную мову.

Для ўдзелу ў праекце запрашаюцца:

- маладыя журналісты з Берасцейскай вобласці (18–26 гадоў)
- маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 26 гадоў, якія жывуць у Берасцейскай вобласці і цікавяцца журналістыкай, асабліва інтэрнэт-журналістыкай (вядуць блогі, інтэрнэт-старонкі ды інш.).

Для эфектыўнага ўдзелу неабходна свабоднае валоданне польскай, ангельскай ці нямецкай. Абавязковай умовай удзелу з’яўляецца дасланне разам з заяўкай на ўдзел Вашай асабістай (ці ў суаўтарстве) лепшай журналісцкай працы, выкананай на працягу 2010 г. (рэпартаж, навіна, інтэрв’ю, расследаванне, нарыс, фельетон, інш.), нават калі яна не была нідзе апублікаваная.

Арганізатары забяспечваюць усім удзельнікам пражыванне і харчаванне падчас праекту, а таксама пакрываюць 70% выдаткаў на праезд. Праезд з Берасця да Любліна каштуе каля 30.000 беларускіх рублёў.

Для ўдзелу ў праекце неабходна запоўніць  [1]анкету [1] і даслаць яе на адрас: dzedzich@tut.by [2] не пазней за 19 верасня.

Паводле: Новая Эўропа [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11958

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/416_ankieta_online_journalism.doc
[2] mailto:dzedzich@tut.by
[3] http://n-europe.eu/education/2010/09/17/moladzevy_praekt_%D1%96nternet_zhurnalistyka