Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Еўрарэйс-2010

Еўрарэйс-2010

20.09.2010

Апошні тэрмін падання заяўкі: 28 верасня 2010 г.

Абвешчаны набор удзельнікаў праекта «Еўрарэйс-2010» (21–31 кастрычніка 2010 г.)

«Еўрарэйс» –  унікальная 11-дзённая навучальная праграма, удзельнікі якой змогуць:
 
- наведаць 6 краін ЕС : Польшчу, Нямеччыну, Галандыю, Бельгію, Люксембург, Францыю;
- праслухаць лекцыі ды наведаць штаб-кватэры інстытутаў ЕС;
- наведаць культурныя і гістарычныя помнікі Еўропы.

«Еўрарэйс-2010» зарыентаваны найперш на студэнцкую моладзь, выкладнікаў ВНУ, журналістаў, службоўцаў, бізнэсоўцаў, ахвочых пашырыць свае веды ў абсягу еўрапейскай інтэграцыі, міжнародных адносін, еўрапеістыкі, структуры ды функцыянавання Еўрапейскага Саюза.

Век удзельнікаў: 18–45 (з рэкамендацыі ўдзельнікаў папярэдніх праектаў «Еўрарэйс” разглядаюцца заявы ад кандыдатаў іншага веку).

Каб атрымаць падрабязнае апісанне праграмы ды аплікацыйную форму, дашліце запыт на адрас: school.poland@gmail.com [1] з пазнакай “eurorejs – 2010”.

: http://www.euroosvita.info/index.php?m=news&d=view&nid=123 [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11963

Спасылкі
[1] mailto:school.poland@gmail.com
[2] http://www.euroosvita.info/index.php?m=news&d=view&nid=123