Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Што трэба зрабіць, каб адрадзіць нармальную беларускую школу?

Што трэба зрабіць, каб адрадзіць нармальную беларускую школу?

21.09.2010

Зянон Пазьняк: Што трэба зрабіць, каб адрадзіць нармальную беларускую школу?
У Беларусі мусіць быць ліквідаваны мэтад фармаваньня школы, які застаўся ад саветаў, дзе выбар мовы навучаньня тытульнай нацыі ўзалежнены ад выбару бацькоў. Чужая ўлада ўсталёўвала сваю школу на сваёй мове, а для беларусаў пакідала “дэмакратыю” – пыталіся, на якой мове вы, беларусы, хочаце ў сябе дома вучыцца? А каб на беларускай мове хаценьня вучыцца было няшмат, улада рабіла кардынальнае парушэньне (разрыў) у сыстэме адукацыі: аддзяляла вышэйшую школу ад сярэдняй, пераводзіла ўнівэрсытэцкае навучаньне на сваю мову (рускую ў БССР, ці польскую ў Заходняй Беларусі). Адчыняўся прастор для маніпуляцыяў думкамі бацькоў і навучэнцаў, узбуджаліся прагматычныя інтарэсы (паколькі асобы з акупацыйнай мовай навучаньня мелі лепшыя магчымасьці паступіць і вучыцца ва ўнівэрсітэце, чым зь беларускай). Урэшце рэшт улада фальшыва разводзіла рукамі, маўляў, мы “за” беларускую школу, ды самы бацькі-беларусы ня хочуць вучыць дзяцей па-беларуску. Беларусаў перад міжнароднай супольнасьцю выстаўлялі гэтакімі самаедамі, дурнямі, а сябе дэмакратамі.
Чытаць увесь артыкул [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11964

Спасылкі
[1] http://www.svaboda.org/content/transcript/2157969.html