Конкурс акравершаў для студэнтаў
Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае студэнтаў беларусіх ВНУ паўдзельнічаць у конкурсе акравершаў “Зорка Венера ўзышла над зямлёю...”, прысвечанага 120-годдзю з дня нараджэння Ганны Рафаілаўны Какуевай. Менавіта ёй М.Багдановіч прысвяціў мноства цудоўных твораў, сярод якіх былі і акравершы, а таксама, як мяркуюць, свой знакаміты раманс.
На конкурс прымаюцца мастацкія творы, напісаныя студэнтамі ВНУ ў тэхніцы акраверша і дасланыя на адрас музея ў папяровым альбо электронным выглядзе на адрас 20bagdanovich@tut.by [1] ў перыяд з 01.10.2010 па 16.01.2011.
Пераможцы будуць узнагароджаныя каштоўнымі падарункамі і запрошаныя для падвядзення вынікаў у ЛММБ 16.02.2011, у дзень святой Ганны.
/ каментаваць [2]
