Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Набор ва Усходнееўрапейскую школу палітычных даследаванняў

Набор ва Усходнееўрапейскую школу палітычных даследаванняў

11.10.2010

Анкеты-заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2010 г.

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы набірае слухачоў на 2010 – 2011 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год.

Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох альбо чатырох сесій, першую з якіх плануецца правесці ў канцы 2010 г., а апошнюю – летам 2011 г. у Страсбургу (Летні Універсітэт дэмакратыі). Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні, Летні універсітэт дэмакратыі – 4 – 6 дзён.

Паміж сесіямі плануецца ўдзел слухачоў у даследчых праграмах і мерапрыемствах па распаўсюджванні атрыманых ведаў.

Слухачы, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.

У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў, міжнародных дачыненняў, сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін, дзейнасці СМІ, лідэрства і асабістага росту, і г.д.

У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, СНД, Беларусі і іншых краін, будуць арганізаваныя дыскусіі, круглыя сталы, іншыя інтэрактыўныя формы зносін.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб'яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.

Больш падрабязную інфармацыю аб Радзе Еўропы і Школах палітычных даследаванняў можна знайсці на сайце Рады Еўропы www.coe.int [1], у прыватнасці, на адрасе: http://www.coe.int/t/dc/files/themes/ecoles_politiques/ [2]

Адбор удзельнікаў здзяйсняецца на падставе анкет. Анкеты неабходна выслаць у электроннай форме на адрас easteuroschool@gmail.com [3] да 15 кастрычніка 2010 г.

Заяўка-анкета: спампаваць [4] (106 Кб)

Паводле n-europe.eu [5]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12005

Спасылкі
[1] http://www.coe.int
[2] http://www.coe.int/t/dc/files/themes/ecoles_politiques/
[3] mailto:easteuroschool@gmail.com
[4] https://nastaunik.eu/files/f/421_an_bel_2010_2011.doc
[5] http://n-europe.eu/education/2010/09/14/uskhodneeurapeiskaya_shkola_palitychnykh_dasledavannyau_abyaulyae_konkurs