Конкурс праектаў Еўракамісіі «Пашырэнне магчымасцяў у сферы культуры»
Апошні тэрмін падачы канцэпцый праектаў — 19 лістапада 2010 г.
Еўрапейская камісія абвясціла конкурс праектаў на тэму «Пашырэнне магчымасцяў у сферы культуры».
Мэта праектаў гэтага конкурсу — зрабіць унёсак у стварэнне палітычных, нарматыўных, інстытуцыянальных і эканамічных умоў, спрыяльных умацаванню сферы культуры і яе суб'ектаў як вектара эканамічнага і сацыяльнага развіцця.
Конкурс складаецца з двух лотаў. Першы называецца "Інвеставанне ў людзей", другі — «Праграма «Культура» Усходняга партнёрства». У кожнага з іх свая спецыфічная мэта, а таксама адрозненне паводле геаграфічнага прынцыпу. Заяўнікі маюць права падаваць праектныя прапановы толькі на адзін з лотаў.
У конкурсе маюць права ўдзельнічаць юрыдычныя асобы, некамерцыйныя арганізацыі, а таксама заяўнікі, якія адпавядаюць наступным катэгорыям: грамадскія арганізацыі, рэгіянальныя міжурадавыя аб'яднанні, дзяржаўныя органы, арганізацыі з удзелам дзяржавы, мясцовыя органы ўлады.
Максімальны грант, які можа быць выдзелены ў рамках лота "Інвеставанне ў людзей", складае 400 тысяч еўра, лота «Праграма «Культура» Усходняга партнёрства» — 700 тысяч еўра.
Максімальная працягласць праекта складае 36 месяцаў, мінімальная — 18 месяцаў.
Апошні тэрмін падачы канцэпцый праектаў — 19 лістапада 2010 года.
азнаёміцца з умовамі падачы заявак, сістэмай ацэнкі, а таксама з усімі дакументамі, якія неабходны для ўдзелу ў конкурсе, можна на старонцы [1] афіцыйнага сайта Еўракамісіі.
