Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Сусветны банк: Конкурс кароткіх апавяданняў

Сусветны банк: Конкурс кароткіх апавяданняў

12.10.2010

Апошні тэрмін падачы працаў - 15 кастрычніка

Сусветны банк праводзіць конкурс, прымеркаваны да Міжнароднага году моладзі.

Удзельнікі конкурсу мусяць напісаць заканчэнне прапанаванай гісторыі ды прыгадаць у сваёй працы нешта, звязанае з іх культурай: песню, звычай, элемент адзення, радок з верша ды інш.

Умовы:
- Неабходна прыдумаць назву апавяданню і дапісаць яго заканчэнне (да 300 словаў).
- Кожны ўдзельнік можа падаць на разгляд толькі адно апавяданне.
- Апавяданне мусіць быць арыгінальным і нідзе не публікавацца раней.

Пераможцу вызначаць наведнікі сайту Youthink. Апавяданні можна дасылаць праз форму на сайце ці на электронны адрас: youthink@worldbank.org [1].

У лісце неабходна пазначыць поўнае імя, краіну, адрас, узрост і (паводле жадання) далучыць фотаздымак.
Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 30 кастрычніка.

Пераможца атрымае iPod Nano.

: Youthink [2]

Паводле n-europe.eu [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12008

Спасылкі
[1] mailto:youthink@worldbank.org
[2] http://youthink.zaloni.net/issues/development/youthink-storytelling-contest
[3] http://n-europe.eu/education/2010/10/09/konkurs_karotkikh_apavyadannyau_youthink