Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Навучанне і кар’ера-2011. Гарадзеншчына

Навучанне і кар’ера-2011. Гарадзеншчына

29.10.2010

Ад 31 кастрычніка

У нядзелю пачнецца адукацыйны кірмаш у сценах Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы.

Адукацыйныя прапановы для будучых студэнтаў і іх бацькоў прапануюць усе ВНУ Гродна, а таксама некалькі навучальных установаў з іншых гарадоў краіны.

Наведнікі змогуць сустрэцца з кіраўніцтвам ВНУ, прадстаўнікамі студэнцкіх самакіраванняў, наведаць прэзентацыйныя пляцоўкі розных факультэтаў.

У межах кірмаша адбудзецца некалькі мерапрыемстваў і для прафесіяналаў. Так, а 11-й гадзіне ў актавай зале ўніверсітэту па вул. Ажэшкі, 22 пачнеццца семінар «Маркетынг вышэйшай адукацыі. Досвед універсітэтаў Беларусі і Кітая».

пра праграму: http://www.yarmarka.grsu.by/ [1]

Паводле t-styl.info [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12050

Спасылкі
[1] http://www.yarmarka.grsu.by/
[2] http://t-styl.info/by/90/news/4450/%D0%9D%D0%B0%D0%B2%D1%83%D1%87%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D0%B5-%D1%96-%D0%BA%D0%B0%D1%80%27%D0%B5%D1%80%D0%B0-2011-%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D1%88%D1%87%D1%8B%D0%BD%D0%B0.htm