Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Міжпрадметныя сувязі як сродак павышэння эфектыўнасці вывучэння: Інтэрнэт-семінар

Міжпрадметныя сувязі як сродак павышэння эфектыўнасці вывучэння: Інтэрнэт-семінар

03.11.2010

8 – 22 лістапада

Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» праводзіць інтэрнэт-семінар «Міжпрадметныя сувязі як сродак павышэння эфектыўнасці вывучэння прадметаў прыродазнаўчага цыклу, матэматыкі і інфарматыкі».

Інфармацыйныя старонкі інтэрнэт-семінара:

• Навукова-метадычнае забеспячэнне рэалізацыі міжпрадметных сувязяў у навучальных выданнях па прадметах прыродазнаўчага цыклу, матэматыцы і інфарматыцы
• Педагагічны досвед рэалізацыі міжпрадметных сувязяў у працэсе навучання
• Пытанне-адказ
• Кантактная інфармацыя

Найбольш актуальныя матэрыялы могуць быць апублікаваны ў прадметных часопісах і іншых выданнях. Для ўдзелу ў працы семінара запрашаюцца аўтары навучальных выданняў па прадметах прыродазнаўчага цыклу, матэматыцы і інфарматыцы; выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў; метадысты Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, абласных інстытутаў развіцця адукацыі, раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў; кіраўнікі метадычных аб'яднанняў настаўнікаў-прадметнікаў; настаўнікі (выкладчыкі) агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій; навучэнцы агульнаадукацыйных устаноў і іх бацькі, прадстаўнікі грамадскасці.

Пытанні і матэрыялы па праблематыцы семінара неабходна падаваць у электронным выглядзе на адрас mps_school@mail.ru [1]

Дадатковыя матэрыялы (заяўка ўдзельніка, кантактная інфармацыя, патрабаванні да афармлення матэрыялаў): http://adu.by/files/doc/meropr/int_seminar_8–22_11.rar [2]

Паводле adu.by [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12059

Спасылкі
[1] mailto:mps_school@mail.ru
[2] http://adu.by/files/doc/meropr/int_seminar_8-22_11.rar
[3] http://www.adu.by/modules.php?name=News&file=article&sid=7556