Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Курс “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага саюза”: Набор слухачоў

Курс “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага саюза”: Набор слухачоў

09.11.2010

Арганізацыйны сход – 11 лістапада

Алесь Лагвінец у супрацы з Беларускім Калегіюмам [1] і Таварыствам Беларускай мовы [2] абвяшчае набор слухачоў на курс “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага саюза”.

Мэта курсу – адлюстраваць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Еўрасаюза, паказаць асноўныя мадэлі і этапы эвалюцыі ЕС, развіць у слухачоў навыкі аналізу еўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў.

У рамках курсу адбываюцца дэбаты і абмеркаванні актуальных пытанняў еўраінтэграцыі з запрашэннем беларускіх і замежных экспертаў, а таксама еўрапейскіх дыпламатаў.

Курс прызначаны для студэнтаў (палітолагаў, праўнікаў, журналістаў) мінскіх ВНУ, маладых спецыялістаў і ўсіх зацікаўленых паглыбленым вывучэннем еўрапейскай інтэграцыі. Існуе таксама магчымасць дыстанцыйнага навучання.

Курс складаецца з 17 заняткаў. Слухачы курсу маюць магчымасць браць удзел у праграмах абмену, якія рэалізуюцца супольна з еўрапейскімі адукацыйнымі ўстановамі, у прыватнасці Каледжам Еўропы [3] (Наталін, Польшча [4]).

Мова выкладання курсу – беларуская. Для вывучэння ўсіх матэрыялаў курсу веданне англійскай мовы вельмі пажаданае, але не абавязковае.

Арганізацыйнае спатканне адбудзецца ў чацвер 11 лістапада 2010 г. а 17.00 на сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13).

Дадатковая інфармацыя: +375296061034 a @ lahviniec.org


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12063

Спасылкі
[1] http://bk.baj.by/
[2] http://tbm.org.by/
[3] http://www.polskieradio.pl/zagranica/by/news/artykul109862.html
[4] http://www.coleurop.eu/