Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Прыгоды на двух колах»: Конкурс здымкаў і аповедаў

«Прыгоды на двух колах»: Конкурс здымкаў і аповедаў

19.11.2010

Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – 21 лістапада

Інтэрнэт-выданне Твой стыль [1] i вэб-пляцоўка гродзенскіх раварыстаў [2] абвяшчаюць конкурс на самы цікавы аповед пра летнія раваровыя прыгоды.

Каб паўдзельнічаць, неабходна змясціць свой матэрыял з пазнакай “Конкурс на прыгоды” на velo.grodno.net [2]. Увага! Для гэтага трэба зарэгістравацца ў якасці карыстальніка сайта.

Матэрыялы прымаюцца на беларускай і рускай мовах у дзвюх намінацыях:
- найлепшы аповед;
- найлепшы фотарэпартаж.

Аповед можа змяшчаць да 5 фотаздымкаў (512 px па вялікім баку) і павінен мець загаловак.

Фотарэпартаж павінен складацца з 7–15 фотаздымкаў (512 px па вялікім баку), двух-трох сказаў да кожнага з іх і таксама мець загаловак.

Цікавыя і арыгінальныя матэрыялы будуць змешчаны на t-styl.info [1]. Найлепшыя аўтары атрымаюць каштоўныя для раварыста і турыста прызы.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя да 10 снежня.

Паводле t-styl.info [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12082

Спасылкі
[1] http://t-styl.info/
[2] http://velo.grodno.net/
[3] http://t-styl.info/by/92/news/4475/%D0%90%D0%BF%D0%BE%D1%88%D0%BD%D1%96-%D1%82%D1%8B%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D1%8C-%D0%BF%D1%80%D1%8B%D0%BC%D0%B0%D1%8E%D1%86%D1%86%D0%B0-%D0%BC%D0%B0%D1%82%D1%8D%D1%80%D1%8B%D1%8F%D0%BB%D1%8B-%D0%BD%D0%B0-%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81-%D0%9F%D1%80%D1%8B%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D1%8B-%D0%BD%D0%B0-%D0%B4%D0%B2%D1%83%D1%85-%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D1%85.htm