Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Конкурс на стыпендыю Кіркланда: 2011/12 навучальны год

Конкурс на стыпендыю Кіркланда: 2011/12 навучальны год

19.11.2010

Апошні тэрмін падачы заявак – 1 сакавіка 2011 г.

Абвешчаны чарговы адкрыты конкурс для кандыдатаў з Украіны, Беларусі, Расіі, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Малдовы, Казахстана і Кыргызстана на атрыманне стыпендыі імя Лэйна Кіркланда на два семестры (2011/12 навучальны год).

Праграма адрасавана маладым людзям з вышэйшай адукацыяй і лідэрскімі кампетэнцыямі, зацікаўленым у развіцці дэмакратыі, эканомікі і грамадзянскай супольнасці ў сваіх краінах і ў рэгіёне.

Праграма рэалізуецца цягам двух семестраў навучання ў польскіх універсітэтах і 2–4 тыдняў прафесійных стажыровак у дзяржаўных і прыватных установах.

Кірункі:

• эканоміка і кіраванне
• адміністраванне / кіраванне (бізнэс, няўрадавыя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяроддзя, ахова здароўя)
• публічнае адміністраванне (дзяржаўнае і мясцовае)
• права
• сацыяльныя навукі (сацыяльная псіхалогія, сацыялогія)
• паліталогія і міжнародныя зносіны
• развіццёвая палітыка і гуманітарная дапамога

Кандыдаты:
У 2011/12 навучальным годзе праграма Кіркланда разлічана на людзей, гатовых выкарыстоўваць атрыманыя ў Польшчы веды і навыкі для эканамічных і сацыяльных зменаў у сваёй краіне, а таксама на прадстаўнікоў наступных колаў:
• эксперты, палітыкі, супрацоўнікі інстытутаў дзяржаўнага і мясцовага кіравання
• прадпрымальнікі, менеджары
• лідэры НДА, дзеячы культуры і грамадзянскія актывісты, выкладчыкі і навукоўцы
• журналісты

Фармальныя крытэрыі:
• грамадзянства і месца жыхарства ў адной з пералічаных краін
• асобы з картай сталага побыту ў Польшчы не маюць права на атрыманне стыпендый
• вышэйшая адукацыя (ступень магістра)
• узрост да 35 гадоў (у асаблівых выпадках да 40 гадоў)
• веданне польскай мовы (на ўзроўні, неабходным для заняткаў і напісання дыпломнай працы) альбо англійскай мовы (у выпадку пазначэння кандыдатам канкрэтнага даследавання на гэтай мове – у такім выпадку дастаткова пасіўнага ведання польскай)
• прафесійны досвед – не менш за 2 гады

Перавагі:
• кандыдатам, якія актыўна працуюць у сваіх прафесійных і сацыяльных колах
• кандыдатам, якія маюць значныя дасягненні
• кандыдатам, якія раней не навучаліся ў Польшчы

Спіс і патрабаванні да неабходных дакументаў:
http://www.kirkland.edu.pl/mod/resource/view.php?id=19 [1]

Бланк заявы:
http://kirkland.edu.pl/form [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12083

Спасылкі
[1] http://www.kirkland.edu.pl/mod/resource/view.php?id=19
[2] http://kirkland.edu.pl/form