Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Вечарына з нагоды 80-цігоддзя Уладзімера Караткевіча

Вечарына з нагоды 80-цігоддзя Уладзімера Караткевіча

22.11.2010

23 лістапада

Вечарына ў гонар Уладзімера Караткевіча адбудзецца ў бібліятэцы імя Пушкіна а 19 гадзіне.

Перад слухачамі выступіць праект «Купала/Караткевіч», у склад якога ўваходзяць Раман Яраш, Андрэй Касцень і Вiктар Сямашка.

Ідэя праекта ўзнікла напрыканцы 2009 году. Праграму было вырашана пабудаваць у форме дыялогу вершаў выбітных паэтаў. Менавіта дзякуючы гэтаму спалучэнню вершы класікаў загучалі па-новаму, «па-свойму».

Пазней да праекта далучыўся Вiктар Сямашка з духавой секцыяй.

У якасці музычных інструментаў у праграмме выкарыстоўваюцца гітары, драбук, дудкі, кларнэт, акарына, дрэва-дажду, званкі і іншыя. Праект будзе выконваць песні на вершы Уладзіміра Караткевіча, а калі публіка не будзе супраць – яшчэ і на купалавы вершы.

Таксама ў вечарыне прыме ўдзел Ягоўдзік Уладзімір – вядомы літаратар, драматург і латаратурны крытык.

Паводле budzma.org [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12084

Спасылкі
[1] http://budzma.org/budzma/vyecharyna-z-nahody-80-cihoddzya-uladzimyera-karatkyevicha.html