Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Стажыроўка ў рэдакцыі «Белсату»

Стажыроўка ў рэдакцыі «Белсату»

02.12.2010

Набор – да 24 снежня

Асацыяцыя Польскіх журналістаў і тэлеканал «Белсат» запрашаюць маладых беларускіх журналістаў прыняць удзел у курсах і прайсці стажыроўку на працягу месяца ў рэдагаванні парталу тэлеканалу «Белсат» у Варшаве.

Мы шукаем маладых журналістаў, студэнтаў і выпускнікоў, зацікаўленых працай у журналістыцы. Узрост да 25 гадоў. Кандыдаты павінныя вельмі добра валодаць вуснай і пісьмовай беларускай мовай, а таксама сучаснай ангельскай.

У стажыроўку уваходзяць:
- тыдзень навучання ў Варшаве;
- стажыроўка ў рэдакцыі парталу www.belsat.eu [1] на працягу месяца.

Арганізатары гарантуюць вяртанне грошай за дарогу да Варшавы і назад, а таксама кампенсацыю праезду ў грамадскім транспарце, жытло, грошы на прадукты харчавання і кішэнныя грошы.

Расклад (папярэдні):
- набор да 24 снежня 2010 г.;
- пачатак тыднёвай падрыхтоўкі 26 студзеня 2011 г.;
- пасля падрыхтоўкі на адзін месяц: 3 асобы – люты, 2 асобы – сакавік, 2 асобы – красавік.

Калі ласка, дасылайце свае рэзюмэ на адрас: news@belsat.eu [2] (з тэмай „стажыроўка”).

Паводле belsat.eu [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12103

Спасылкі
[1] http://www.belsat.eu
[2] mailto:news@belsat.eu
[3] http://belsat.eu/be/aktualnosci/a,680,stazhyrouka-u-redaktsyi-bielsatu.html