Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Віцебск: Караткевіч, Філаматы і Філарэты

Віцебск: Караткевіч, Філаматы і Філарэты

09.12.2010

11 снежня

На выставе да 80-годдзя Караткевіча ў Віцебску 11 снежня адбудзецца музычна-гістарычная імпрэза “Рыцары сумлення і свабоды. Старыя песні філаматаў і песні на вершы Караткевіча”.

Сама выстава завецца “Старыя беларускія хронікі” і адбываецца ў Віцебскім краязнаўчым музеі (Ратуша).

У праграме імпрэзы з удзелам Аляксея Жбанава і Змітра Занеўскага:

-песні, што спявалі філаматы і філарэты амаль 200 гадоў таму;
-песні на вершы Ул.Караткевіча;
-актыўны дыялог музыкаў і ўдзельнікаў;
-цёплая кампанія.

Пачатак а 15-й. Уваход па музейных квітках.

Музей знаходзіцца па адрасе: вул. Леніна, 36.

Паводле budzma.org [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12118

Спасылкі
[1] http://budzma.org/afisha/filamaty-i-filarety-na-vystavye-karatkyevicha-w-vicyebsku.html