Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Жыццё ў лясах»: Дзіцячы мастацкі конкурс ад ЮНЭП

«Жыццё ў лясах»: Дзіцячы мастацкі конкурс ад ЮНЭП

10.12.2010

Апошні тэрмін падачы работ – 15 красавіка 2011 г.

ЮНЭП (United Nations Environment Programme) абвесціла адкрыццё дваццатага Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка, прысвечанага праблемам навакольнага асяроддзя.

Конкурс ладзіцца штогод супольна з Японскім фондам за мір і навакольнае асяроддзе, карпарацыямі Bayer і Nikon.

З 1991 года ў конкурсы ўдзельнічала больш за 3 мільёны дзяцей з больш чым 100 краін.

2011 год абвешчаны ААН годам лясоў, таму тэма конкурсу – «Жыццё ў лясах».

Адбор будзе ладзіцца ў 2 этапы.

Правілы падрыхтоўкі заяўкі на конкурс [1]
Умовы і рэгіянальныя кантакты [2] 
Пра ўзнагароды [3]

З дадатковымі пытаннямі лістуйце: children.youth@unep.org [4]

Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12120

Спасылкі
[1] http://www.unep.org/tunza/children/inner.asp?ct=competitions&comp=int_comp&int_comp=20th
[2] http://www.unep.org/tunza/children/inner.asp?ct=competitions&comp=int_comp&int_comp=19thcomp1
[3] http://www.unep.org/tunza/children/inner.asp?ct=competitions&comp=int_comp&int_comp=19thcomp2
[4] mailto:children.youth@unep.org