Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Навучанне ў week end» у студзені-сакавіку

«Навучанне ў week end» у студзені-сакавіку

23.12.2010

Апошні тэрмін падачы заявак - 21 студзеня 2011 г.

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» у студзені-сакавіку 2011 г. ладзіць у Мінску курс нефармальнай адукацыі «Навучанне ў week end» для моладзевых лідэраў і ўсіх, хто цікавіцца грамадскай дзейнасцю. У межах навучальнай праграмы будуць арганізаваны тры семінары пачатковага ўзроўню па навучанні асновам эфектыўнага кіравання некамерцыйнай арганізацыяй.

Расклад правядзення курсу і тэмы семінараў:

29 студзеня, субота: тэма «Роля і месца грамадскіх аб’яднанняў у жыцці грамадства». На семінары будуць абмяркоўвацца пытанні спецыфікі дзейнасці арганізацый «трэцяга сектара», місіі і структуры арганізацыі. Будзе закранута тэма планавання праграм і праектаў грамадскага аб’яднання, якія задавальняюць патрэбы мэтавых груп і з’яўляюцца сучаснымі, эфектыўнымі і устойлівымі.

19 лютага, субота: тэма «Праектны менеджмент». На семінары будуць абмяркоўвацца пытанні планавання, рэалізацыі і ацэнкі праекта. Удзельнікі змогуць вывучыць тэхналогію працы праектнага менеджэра ад выбару ідэі да ацэнкі паслядзеяння праекта.

12 сакавіка, субота: тэма «Сувязі з грамадскасцю». На семінары будуць абмяркоўвацца пытанні эфектыўнага інфармавання аб дзейнасці грамадскага аб’яднання для мэтавых груп, а таксама для шырокай грамадскасці. Будзе закранута тэма эфектыўнага выкарыстання «новых медыя»: электронных лістоў рассылкі, сацыяльных сетак, блогаў.

Унёсак ўдзельніка на арганізацыю харчавання складае 15 000 беларускіх рублёў за кожны семінар. Іншагароднія ўдзельнікі самастойна пакрываюць свае транспартныя выдаткі.

Па заканчэнні навучальнага курса выпускнікі атрымаюць пасведчанне аб удзеле.

Расклад працы на кожным семінары: з 11.00 да 17.00, з перапынкамі на гарбату / каву. Рэгістрацыя удзельнікаў з 10.30.

Семінары будуць праводзіцца ў офісе РГА «БелАЮ»: Мінск, пр. Машэрава, 25, офіс 231 (праезд ад ст. Метро «пл. Перамогі» трамваямі 3, 4 (напрамак – «Возера») да прыпынку «Маладзёжны тэатр».

Навучальны курс праводзіць Віталь Нікановіч, спецыяліст па арганізацыйнаму развіццю РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», праектны менеджэр (EYC CoE, 1999); трэнер у галіне нефармальнай адукацыі (FED, 1998).

Для ўдзелу ў навучальных курсах неабходна запоўніць анкету-заяўку пэўнай формы і даслаць у Сакратарыят РГА «БелАЮ» праз электронную пошту: vnikanovich@belau.info [1] не пазней за 21 студзеня 2011 г. Група фармуецца на конкурснай аснове. Колькасць удзельнікаў у групе – 15 чалавек. Прыярытэтам у конкурсе будуць мець кандыдаты, якія з’яўляюцца членамі грамадскіх аб’яднанняў ці супрацоўнікамі іншых некамерцыйных арганізацый. Удзельнікі навучальнага курсу, абраныя па выніках конкурсу, атрымаюць персанальнае запрашэнне на навучальны курс не пазней за 24 студзеня 2011 года на адрас электроннай пошты, пазначаны ў заяўцы.

З усімі пытаннямі, калі ласка, звяртайцеся да куратара навучальных курсаў Віталя Нікановіча на электронную пошту: vnikanovich@belau.info [1]

Анонс+заяўка (doc 81 Kb) : спампаваць [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12132

Спасылкі
[1] mailto:vnikanovich@belau.info
[2] https://nastaunik.eu/files/f/448_week-end-belau-2011.doc