Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Гішпанія: Вясновая школа «Візуальныя сродкі ў навуцы»

Гішпанія: Вясновая школа «Візуальныя сродкі ў навуцы»

05.01.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 16 лютага

Апошнім часам даследаванне візуальных сродкаў у навуцы робіцца адным з найбольш актыўных кірункаў у гісторыі навукі, тэхналогіях і медыцыне.

VI-я еўрапейская вясновая школа па гісторыі навукі будзе складацца з трох лекцый і трох практычных семінараў.

Асноўнымі пытаннямі падчас школы будуць:

- Хто былі аўтары першых візуальных сродкаў у навуцы?
- Тэхніка і практыка візуальнай прэзентацыі навуковых ведаў
- Класіфікацыя навуковых выяваў, іх асноўныя характарыстыкі, узаемадзейнне з аб’ектамі
- Узаемадзеянне паміж візуальнымі, тэкставымі і вуснымі ведамі...

Для атрымання гранта, які пакрывае навучанне, пражыванне і/ці праезд, неабходна даслаць рэзюмэ і ліст (матывацыя ўдзелу, тлумачэнне выдаткаў і тэзісы на 300 слоў) на springschool2011@iec.cat [1].

(у тым ліку рэгістрацыйная форма) – тут [2]. 

Паводле adukacyja.info [3].


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12150

Спасылкі
[1] mailto:springschool2011@iec.cat
[2] http://schct.iec.cat/school_11/spring11_index.htm#programa
[3] http://www.adukacyja.info/news/news_node/1/4/1405