Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > United World Colleges: стыпендыі на навучанне ў каледжах

United World Colleges: стыпендыі на навучанне ў каледжах

18.01.2011


Апошні тэрмін падачы заявак – 1 сакавіка

United World Colleges абвяшчае конкурс на атрыманне бясплатных стыпендый на навучанне ў каледжах Італіі (UWC of the Adriatic, www.uwcad.uwc.org [1]), Велікабрытаніі (UWC of the Atlantic, www.atlanticcollege.org [2]) і Нарвегіі (Red Cross Nordic UWC, www.rcnuwc.no [3]), 15% кошту стыпендыі ў Ганконгу (Li Po Chun UWC of Hong Kong, http://www.lpcuwc.edu.hk/ [4]), і 25% кошту стыпендыі ў Босніі і Герцэгавіне (UWC in Mostar, www.uwc-ibo.org [5]). Навучанне вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat, IB). Тэрмін навучання – 2 гады.

Прэтэндэнты мусяць мець 16 год на 1 верасня 2011 г. Конкурс адбываецца ў 2 этапы. На 1 тур трэба даслаць да 1 сакавіка 2011 г. на адрас uwcblr@gmail.com [6] эсэ на тэму “Кніга ці інтэрнэт?..” (2 старонкі А4 на англійскай ці беларускай мовах), копію ведамасці паспяховасці за бягучы навучальны год, характарыстыку класнага кіраўніка, а таксама копіі грамат і дыпломаў, якія сведчаць пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.

Кандыдаты, якія прайшлі на 2 тур, атрымаюць запрашэнні. Ён адбудзецца 17 красавіка 2011г. у выглядзе гутаркі дзеля выяўленя інтэлектуальнага ўзроўня і асабовых якасцяў кандыдата. Час і адрас будуць пазначаныя ў запрашэнні.

Дадатковую інфармацыю пра UWC i IB можна знайсці на сайтах: www.uwc.org [7], www.ibo.org [8], http://adukacyja.info/parady/parady_node/1/6/25 [9]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12173

Спасылкі
[1] http://www.uwcad.uwc.org
[2] http://www.atlanticcollege.org
[3] http://www.rcnuwc.no
[4] http://www.lpcuwc.edu.hk/
[5] http://www.uwc-ibo.org
[6] mailto:uwcblr@gmail.com
[7] http://www.uwc.org
[8] http://www.ibo.org
[9] http://adukacyja.info/parady/parady_node/1/6/25