Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Google Science Fair – 2011: Навуковы кірмаш для моладзі

Google Science Fair – 2011: Навуковы кірмаш для моладзі

20.01.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 4 красавіка

Сусветна вядомая кампанія Google шукае яскравых маладых навукоўцаў ва ўсім свеце! Прэтэндэнтам трэба стварыць свой акаўнт, дзе будзе выкладзена апісанне і сутнасць асабістага навуковага праекта ці эксперымента. Таксама трэба змясціць відэа (мінімум 2 хвіліны) ці прэзентацыю (не менш за 20 слайдаў), якія тлумачаць працу.

Пераможцамі будуць абраны трое (ва ўзроставых катэгорыях: 13–14, 15–16, 17–18). Паміж імі будзе абраны найвыдатнейшы “розум”, які выправіцца ў дзесяцідзённае падарожжа на Галапагоскія выспы. Астатнім пераможцам вядомыя кампаніі ўжо падрыхтавалі свае прапановы [1].

: http://www.google.com/events/sciencefair [2]

Паводле
adukacyja.info [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12177

Спасылкі
[1] http://www.google.com/events/sciencefair/prizes.html
[2] http://www.google.com/events/sciencefair
[3] http://adukacyja.info/news/news_node/1/4/1428