Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Праграма малых праектаў Matra/KAP

Праграма малых праектаў Matra/KAP

21.01.2011

Рэгулярна для беларускіх претэндэнтаў!

Matra – праграма Міністэрства Замежных Справаў Нідэрландаў пры Амбасадзе Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве – рэгулярна прымае заяўкі на гранты з Беларусі. Амбасада прадастаўляе гранты максімум да 15,000 Euro.

Каб адпавядаць умовам Matra/KAP, праект павінен быць скіраваны на сацыяльныя змены ў кірунку шматграннай грамадзянскай супольнасці.

Прыкладамі такой актыўнасці могуць быць ініцыятывы, скіраваныя на:

• умацаванне першынства закона, абарону правоў чалавека, нацыянальных меншасцяў, ахову прыроды, грамадскі ўдзел у мясцовым самакіраванні ды інш.;
• умацаванне няўрадавых арганізацыяў (НДА);
• умацаванне ролі незалежных СМІ ў беларускім грамадстве, укараненне наватарскіх ідэяў у адукацыі ды мастацтве, якія ў сваю чаргу будуць спрыяць працэсам сацыяльнай трансфармацыі і станаўлення дэмакратыі.

Беларускія прэтэндэнты могуць звяртацца ў Амбасаду Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве ў любы час і падаваць заяўкі ў вольнай форме на:

Embassy of the Kingdom of the Netherlands, Matra/KAP, 10 Kawalerii St., 00–468 Warsaw, Poland
Кантактная асоба: Mr. Lukasz Byrski: war-matra@minbuza.nl [1]
http://www.nlembassy.pl [2]

Таксама Інфармацыю пра праграму Matra/KAP у РБ можна атрымаць у Консульстве Каралеўства Нідэрландаў у Мінску ў Вінакурава А.Д.: тэл. (017) 262 53 23; nlconsulate@mail.by [3]


[4]
Паводле рассылкі belngo.info [4]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12180

Спасылкі
[1] mailto:war-matra@minbuza.nl
[2] http://www.nlembassy.pl
[3] mailto:nlconsulate@mail.by
[4] http://www.minbuza.nl/PostenWeb/P/Polen/Netherlands_Embassy_in_Warsaw/Products_and_Services/Funds/информация_на_бело_русском_языке/Праграма_Малых_Праектаў_Matra_KAР