План-канспект і прэзентацыя ўрока «Службовыя часціны мовы і выклічнік»
28.01.2011
Інга Сакута
Прадмет: беларуская мова.
Клас: 7 клас, ІІІ чвэрць
Тып ўрока: урок паўтарэння і абагульнення вывучанага.
Абсталяванне: падручнік, карткі, праектар.
Мэты ўрока:
- абагульніць і сістэматызываць тэарытычныя звесткі аб службовых часцінах мовы;
- дапамагчы вучням засвоіць агульную характарыстыку і спецыфіку службовых часцін мовы, іх ролю ў будове словазлучэнняў і сказаў, адрозненне ад самастойных часцін мовы;
- выпрацоўваць уменне бачыць службовыя часціны мовы ў тэксце, вызначаць з якімі самастойнымі часцінамі мовы яны ўжыты.
Спампаваць: план-канспект [1] (doc 46 Kb), прэзентацыю [2] (ppt 133 Kb)
