Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > ZIS: Праграма грантаў на падарожжы для моладзі

ZIS: Праграма грантаў на падарожжы для моладзі

04.02.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 15 лютага

Фундацыя ZIS (Нямеччына) прапануе моладзі ва ўзросце ад 16 да 20 год ? 600 для азнаямляльнай паездкі ў іншую краіну.

Умовы атрымання гранта:

- удзельнік праграмы падарожнічае адзін;
- маршрут падарожжа ляжыць па-за стандартнымі турыстычнымі маршрутамі;
- удзельнік праграмы вядзе дзённік падарожжа;
- авія-пералёты непажаданыя;
- падарожжа павінна цягнуцца як мінімум 4 тыдні;
- пасля сканчэння падарожжа ўдзельнік прадстаўляе выніковы праект.

Кожнаму ўдзельніку прадстаўляецца асабісты кансультант, які праз электронную пошту дае парады як лепей арганізаваць паездку. Большасць кансультантаў – былыя ўдзельнікі праграмы і маюць досвед падобных падарожжаў. Праект даклада па выніках падарожжа ацэньвае спецыяльнае журы.

Маладыя людзі, якія не з'яўляюцца грамадзянамі ці рэзідэнтамі Нямеччыны, могуць выбіраць гэтую краіну для наведвання.

Форму заяўкі [1] і больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце фундацыі [2]. 

Паводле n-europe.eu [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12208

Спасылкі
[1] http://www.zis-reisen.de/application.html?file=tl_files/zis/material/englische%20seite/zis%20application%20english.pdf
[2] http://www.zis-reisen.de/conditions.html
[3] http://www.n-europe.eu/education/2011/02/04/pragrama_grantau_na_padarozhzhy_dlya_moladzi