Расія: Тэарэму Піфагора «даказалі» пры дапамозе мультыплікацыі (Відэа)
Расійскі навуковец Мікалай Андрэеў зрабіў цікавымі і зразумелымі кожнаму школьніку складаныя формулы, тэарэмы і графікі. Загадчык лабараторыі папулярызацыі і прапаганды матэматыкі матэматычнага інстытута імя У.А. Сцяклова сумесна з калегамі стварыў серыю [1] з мультыплікацыйных «Матэматычных эцюдаў». З дапамогай камп’ютарнай графікі навукоўцы паказалі, чаму коціцца каляска з някруглымі коламі і як прасвідраваць квадратную адтуліну.
У фільмах праілюстраваны пяць дзясяткаў матэматычных тэарэм і формул. Галоўная мэта праекта – папулярызацыя навукі.
Настаўніцкая газета [2]
Настаўнік.info: нагадваем, што дзякуючы «Жывой геаметрыі" [3] беларускага настаўніка Івана Храпавіцкага анімаваныя ілюстрацыі да курса геаметрыі можа сканструяваць любы школьнік! Праграма і GSP-кніжка «Эўрыстычны палігон для матэматыкі [4]" змешчана на нашым сайце і даступна да запампоўкі (увага! – пасля запампоўкі памяняйце пашырэнне файла raro на rar).