Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > "Інтэлектуальны марафон": Конкурс творчых прац для абітурыентаў ЕГУ

"Інтэлектуальны марафон": Конкурс творчых прац для абітурыентаў ЕГУ

12.03.2011

НАПІШЫ ЭСЭ І ПАСТУПАЙ У ЕГУ ПА АCАБЛІВЫХ ПРАВІЛАХ!

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт абвяшчае конкурс творчых прац сярод абітурыентаў 2011 года.

Конкурс "Інтэлектуальны марафон" праводзіцца па ўсіх навучальных кірунках бакалаўрскай школы з мэтай выявіць адораных прэтэндэнтаў на навучанне і даць ім магчымасць паступаць у ЕГУ на асаблівых умовах.

Будучыя абітурыенты могуць удзельнічаць у конкурсе па адным з навучальных кірункаў бакалаўрскай школы:

Сацыяльная і палітычная філасофія [1]
Беларусістыка: Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія [2]
Культурная спадчына і турызм [3]
Медыя і візуальны дызайн [4]
Медыя і камунікацыя: масавыя камунікацыі і журналістыка [5]
Медыя і камунікацыя: візуальная культура (кіно, тэлебачанне, Інтэрнэт) [5]
Міжнароднае права [6]
Паліталогія і еўрапейскія даследаванні [7]
Тэорыя і практыкі сучаснага мастацтва [8]


Конкурс творчых прац абітурыентаў ЕГУ "Інтэлектуальны марафон" праводзіцца ў два этапы: папярэдні адборачны этап і вочны этап. На папярэднім этапе конкурса па ўсіх навучальных кірунках, акрамя праграмы «Медыя і візуальны дызайн», неабходна напісаць хатнюю творчую працу (сачыненне-эсэ) на тэму «Што азначае быць еўрапейцам?«.

Патрабаванні да выканання працы: фармат А4; міжрадковы інтэрвал – 1,5; шрыфт – Times New Roman; памер шрыфта – 12. Аб’ём – 3–4 старонкі. Мова напісання – беларуская ці руская. Калектыўныя працы да разгляду прымацца не будуць.

Адборачны этап конкурса для ўдзельнікаў, якія абралі кірунак «Медыя і візуальны дызайн», праходзіць у форме стварэння серыі паштовак (ад дзвюх да пяці) на тэму «Дзень ведаў«.

Патрабаванні да афармлення:

1. памер усіх паштовак павінен быць 100x150 міліметраў;
2. тэхніка выканання адвольная (малюнак, калаж, кампутарная графіка);
3. усе паштоўкі серыі павінны быць аб’яднаныя тэматычна і графічна.

Працы (эсэ і паштоўкі) павінны быць высланыя да 21 сакавіка 2011 года па электроннай пошце на адрас marathon@ehu.lt [9] разам з заяўкай [10] для ўдзелу ў конкурсе.

Канкурсанты, якія паспяхова прайшлі папярэдні этап, запрашаюцца для ўдзелу ў вочным этапе, пра што ім будзе паведамлена да 25 сакавіка 2011 года. Вочны этап адбудзецца ў адзін з дзён школьных вакацыяў: 28 сакавіка – 3 красавіка 2011 года.

Падчас вочнага этапу конкурса ўдзельнікам па ўсіх навучальных кірунках, акрамя праграмы «Медыя і візуальны дызайн», будзе прапанавана выканаць пісьмовае творчае заданне па абраным навучальным кірунку. Час абмежаваны – 120 хвілін. Вочны этап конкурса для ўдзельнікаў, якія абралі кірунак «Медыя і візуальны дызайн», праходзіць у форме выканання творчых заданняў па фармаце ўступнага экзамену па кампазіцыі. Час абмежаваны – 180 хвілін.

Па выніках конкурса паводле рашэння конкурснай камісіі вызначаюцца пераможцы (I, II і III месца) конкурса.

Пераможцы (I-III месцы) конкурса творчых прац абітурыентаў ЕГУ "Інтэлектуальны марафон", якія паступаюць у ЕГУ на праграму бакалаўрскага ўзроўню, вызваляюцца ад уступнага экзамену па напісанні эсэ (а тыя, хто паступае на праграму «Медыя і візуальны дызайн» – ад уступнага экзамену па кампазіцыі): пераможцам (I месца) выстаўляецца адзнака 10 балаў, а тым, хто заняў II і III месцы, – адзнака, атрыманая на конкурсе.

Пры залічэнні ў ЕГУ прыёмная камісія ўніверсітэта дадае пераможцам (I месца) конкурса 0,5 бала да агульнай сумы балаў, набраных за ўступныя экзамены.

Пры залічэнні ў ЕГУ пераможцы (I-III месца) конкурса маюць перавагі пры іншых роўных умовах.

Пераможцы конкурса будуць запрошаныя ў Вільню на Міжнародную студэнцкую навуковую канферэнцыю, якая адбудзецца 14–15 траўня. Ім будуць аплочаныя дарожныя выдаткі, пражыванне, культурная праграма і візы.

Вынікі будуць паведамленыя ўдзельнікам да 10 красавіка 2011 года па электроннай пошце.

я інфармацыя даступная на сайце http://students.ehu.lt/marathon [11], а таксама ў сацыяльных сетках http://vkontakte.ru/club2912041 [12] і http://www.facebook.com/group.php?gid=332167776741 [13]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12261

Спасылкі
[1] http://www.ehu.lt/studies/bachelor/programs/fields/0003700/
[2] http://www.ehu.lt/studies/bachelor/programs/fields/0009074/
[3] http://www.ehu.lt/studies/bachelor/programs/fields/0003709/
[4] http://www.ehu.lt/studies/bachelor/programs/fields/0003712/
[5] http://www.ehu.lt/studies/bachelor/programs/fields/0003704/
[6] http://www.ehu.lt/studies/bachelor/programs/fields/0003716/
[7] http://www.ehu.lt/studies/bachelor/programs/fields/0003714/
[8] http://www.ehu.lt/studies/bachelor/programs/fields/0003707/
[9] mailto:marathon@ehu.lt
[10] https://nastaunik.eu/files/f/471_application_for_marathon.doc
[11] http://students.ehu.lt/marathon
[12] http://vkontakte.ru/club2912041
[13] http://www.facebook.com/group.php?gid=332167776741