Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Мінск: Прэзентацыя метадычнага дапаможніка

Мінск: Прэзентацыя метадычнага дапаможніка

16.03.2011

17 сакавіка ў сядзібе Таварыства беларускай мовы (Румянцава, 13) адбудзецца прэзентацыя кнігі Міхала Булавацкага “Каб не ўпадобіцца чыраю, або Як арганізаваць і правесці Беларускае пяціборства”.

Пачатак а 17-й гадзіне.

Кніга змяшчае рэкамендацыі па арганізацыі і правядзенні “Беларускага пяціборства” – арыгінальнага інтэлектуальнага спаборніцтва сярод школьніцкай моладзі, якое праводзіцца ў Магілёве з 2001 года. Аўтар назапасіў багаты досвед рэалізацыі гэтага праекта і шчодра дзеліцца ім з чытачамі. Знаёмства з кнігай будзе карысным для настаўнікаў, кіраўнікоў сярэдніх навучальных устаноў, іншых супрацоўнікаў сферы адукацыі, а таксама бацькоў, заклапочаных праблемай гарманічнага развіцця сваіх дзяцей.

Спампаваць [1] дапаможнік: pdf (1,5 Mb)


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12264

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/449_bulavacki.pdf