Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Правапіс у, ў: Прэзентацыя для інтэрактыўнай дошкі, план-канспект урока

Правапіс у, ў: Прэзентацыя для інтэрактыўнай дошкі, план-канспект урока

21.03.2011

Даслала Юлія Паўлава (ДУА “Гімназія № 1 г.Барысава”) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» [1].

Педагагічнае крэда: не з ведамі да вучняў, а з вучнямі да ведаў. Добра валодаю камп’ютарам, таму большасць маіх урокаў праходзіць з выкарыстаннем сучасных інтэрактыўных тэхналогій. У канцы 2010 года дырэктар гімназіі набыла ў школу цікавы сродак навучання – інтэрактыўную дошку. Я асвоіла яе за два-тры тыдні і зараз ужо праводжу ўрокі з яе дапамогай. Мне, а галоўнае вучням, вельмі падабаецца. Гэта і эканоміць час, і для дзяцей цікава.

Беларуская мова, 5 клас

Мэта ўрока: узнавіць і паглыбіць веды вучняў па правапісе у, ў; паўтарыць веды пра адрозненне складовых і нескладовых гукаў; развіваць уменне правільнага пісьма, навучыць прымяняць атрыманыя веды на практыцы; выхоўваць любоў да роднай мовы, да Беларусі, да яе навакольнага асяроддзя.

Абсталяванне: інтэрактыўная дошка. Каб праглядзець прэзентацыі, трэба, каб на камп’ютары была ўстаноўлена праграма SMART Board (спампаваць [2]).

Спампаваць: план-канспект урока [3] (doc 103 Kb), прэзентацыя для інтэрактыўнай дошкі [4] (Архіў WinRAR 21,8 Mb). Глядзі таксама: Антонімы, іх роля ў маўленні [5]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12271

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/notebook
[2] http://www.smarttech.com/us/Support/Browse+Support/Download+Software/Software/SMART+Notebook+collaborative+learning+software/SMART+Notebook+software/SMART+Notebook+for+Windows
[3] https://nastaunik.eu/files/f/484_paulava_pravapis_u_nieskl-plan-kanspiekt.doc
[4] https://nastaunik.eu/files/f/485_paulava-u_nieskl.rar
[5] https://nastaunik.eu/news/?id=5271