Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Кампанія дапамогі Наталлі Ільініч ініцыявана калегамі са Слуцку

Кампанія дапамогі Наталлі Ільініч ініцыявана калегамі са Слуцку

29.03.2011

Адрас для паштовага пераводу!

Звольненую настаўніцу гісторыі вырашылі падтрымаць калегі і грамадскія актывісты Слуцка.

Случанка Зінаіда Цімошак – пенсіянерка, колішняя настаўніца гісторыі і замежнай мовы з 28 гадамі педагагічнага стажу. Калі дырэктарка Талькаўскай школы Меркуль пасярэдзіне навучальнага года не працягнула працоўны кантракт з выкладчыцай Наталляй Ільініч, спадарыня. Зінаіда напісала ліст да міністра адукацыі [1], з просьбай умяшацца ў справу несправядлівага звальнення.

«Звальняць сельскага настаўніка, добрага педагога з працы пасярэдзіне вучэбнага года па надуманых і смешных прычынах — гэта парушэнне канстытуцыйнага права на працу і здзек з настаўніцкай прафесіі.»

Пасля быў зварот да старшыні Пухавіцкага райвыканкама, прысутнасць на судзе па пазову Наталлі Ільініч.

Зінаіда Цімошак і праваабаронца Валер Шчукін на судзе па справе Наталлі Ільініч 

Цяпер Зінаіда Цімошак мае намер [2] «паставіць на вушы Пухавіцкі райвыканкам» і заклікае ўсіх неабыякавых людзей падтрымаць звольненую Ільініч матэрыяльна: 

«Мы падалі заяўкі на пікеты 15 красавіка на плошчы перад Пухавіцкім райвыканкамам у горадзе Мар’іна-Горка супраць несправядлівага звальнення настаўніцы. Мы таксама просім падтрымаць гэтую акцыю салідарнасці ў рэгіёнах. Чалавек два месяцы застаецца без працы, яна спрабавала ўладкавацца — яе нідзе не бяруць, а дачка ў яе яшчэ студэнтка. Мы са Слуцку ўжо двойчы пералічылі ёй па 300 тысяч»
.
Чытачы незалежных медыяў актыўна рэагуюць [3] на гэты заклік да салідарнасці. Раней калегі прапанавалі Наталлі Ільініч некалькі кампутараў наўзамен канфіскаванага, а былы вучань сабраў з іх адзін працоўны.

Паведамляем паштовы адрас, на які можна даслаць словы падтрымкі і грашовыя пераводы.

222813
Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, в. Талька.
Вул. Васільева, д. 18.
Наталлі Валянцінаўне Ільініч


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12281

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/news/?id=5109
[2] http://www.svaboda.org/content/article/3540000.html
[3] http://nn.by/?c=ar&i=52402