Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Конкурс на стварэнне і падтрымку Мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў

Конкурс на стварэнне і падтрымку Мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў

31.03.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 10 красавіка

Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” запрашае вас узяць удзел у праграме, скіраванай на стварэнне і падтрымку дзейнасці Мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў.

З дапамогай актыўных і ініцыятыўных грамадзян мы плануем стварыць у трох гарадах Беларусі мясцовыя інтэрнэт-рэсурсы (блогі альбо сайты), якія стануць пляцоўкай для інфармавання насельніцтва пра важныя мясцовыя падзеі, пра магчымасці ўдзелу ў жыцці грамадства (дабрачынных акцыях, грамадска-карысных праектах, навучальных і культурніцкіх мерапрыемствах і г.д.).

Мы плануем таксама, што ўдзельнікі праекта будуць у стане арганізаваць і правесці разам з жыхарамі свайго горада некалькі невялікіх мерапрыемстваў, якія будуць адпавядаць патрэбам мясцовай супольнасці.

У праграме трэнінгі па распрацоўцы канцэпцыі Мясцовых грамадскіх інфармацыйных цэнтраў, а таксама па асновах інтэрнэт-журналістыкі і асновах планавання грамадска-карысных праектаў для мясцовай супольнасці.

Да вашых паслугаў будуць кансультанты па пытаннях, звязаных са стварэннем інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама планаваннем і правядзеннем грамадска-карысных мерапрыемстваў.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца каманды ў складзе 4–5 чалавек з аднаго горада. У склад такіх каманд могуць уваходзіць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, блогеры, актыўныя грамадзяне, якія хацелі б зрабіць свой унёсак у паляпшэнне якасці жыцця мясцовай супольнасці.

Наяўнасць спецыяльных ведаў і ўменняў, звязаных са стварэннем сайтаў і г.д., не з’яўляецца абавязковай умовай удзелу ў праграме.

Адбор удзельнікаў будзе адбывацца на конкурснай аснове на аснове пазначаных ніжэй крытэрыяў:

- сумесная заяўка як мінімум ад 4-х (максімум 5) чалавек з аднаго гораду;

- гатоўнасць да дынамічнай працы ў межах праграмы (на працягу траўня-жніўня 2011 г.);

- наяўнасць першапачатковага бачання таго, як будзе працаваць створаны ў вашай мясцовасці Інфармацыйны рэсурс (якая інфармацыя будзе змяшчацца на створанай у межах праграмы вэб-старонцы, як часта і кім яна будзе абнаўляцца і г.д.);

- наяўнасць ідэй грамадска-карысных мерапрыемстваў, якія можна было рэалізаваць на працягу ліпеня-жніўня;

- гатоўнасць укласці ў рэалізацыю праграмы ўласныя рэсурсы (памяшканні, аргтэхніка, валанцёрская праца і г.д.).

Удзел у праграме дазволіць вам не толькі авалодаць у кароткі час карыснымі ведамі і ўменнямі, але і зрабіць шэраг добрых справаў для сваёй мясцовай супольнасці!

Анкета-заяўка «Мясцовыя грамадскія інфацэнтры» [1]

Заяўкі на ўдзел у праграме трэба даслаць да 10 красавіка на адрас 3sektar@gmail.com [2] з пазнакай “Конкурс”.

Адабраным для ўдзелу ў праграме камандам будзе паведамлена пра гэта да 20 красавіка.

Першая працоўная сустрэча ў межах праграмы адбудзецца 14–15 траўня ў Гродне.

Паводле 3sektar.by [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12286

Спасылкі
[1] http://3sektar.by/2011/03/%d0%ba%d0%be%d0%bd%d0%ba%d1%83%d1%80%d1%81-%d0%bd%d0%b0-%d1%81%d1%82%d0%b2%d0%b0%d1%80%d1%8d%d0%bd%d0%bd%d0%b5-%d1%96-%d0%bf%d0%b0%d0%b4%d1%82%d1%80%d1%8b%d0%bc%d0%ba%d1%83-%d0%bc%d1%8f%d1%81%d1%86/anketa-zajauka-miascovyja-hramadskija-infacentry/
[2] mailto:3sektar@gmail.com
[3] http://3sektar.by/2011/03/%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81-%D0%BD%D0%B0-%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%8D%D0%BD%D0%BD%D0%B5-%D1%96-%D0%BF%D0%B0%D0%B4%D1%82%D1%80%D1%8B%D0%BC%D0%BA%D1%83-%D0%BC%D1%8F%D1%81%D1%86/