Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Праграмы польска-беларускіх моладзевых абменаў: Конкурс прапаноў

Праграмы польска-беларускіх моладзевых абменаў: Конкурс прапаноў

07.04.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 9 мая 2011 г.

Міністэрства адукацыі Польшчы абвяшчае адкрыты конкурс прапаноў «Пазнаёмся са сваім суседам: Польска-беларускія сустрэчы дзяцей і моладзі".

Да разгляду прымаюцца прапановы, датычныя адукацыйных абменаў дзяцей і моладзі з Польшчы і Беларусі, працягласцю 10 – 14 дзён, на тэрыторыі Польшчы.

Праекты павінны спрыяць навязанню кантактаў паміж польскай і беларускай моладзю, забяспечваць актыўны ўдзел моладзі ў супольных семінарах, сустрэчы з экспертамі ў галіне моладзевай палітыкі, візіты ў культурніцкія і адукацыйныя ўстановы, узаемапазнанне культур.

Беларускімі партнёрамі ў праекце могуць быць школы, адукацыйныя ўстановы, няўрадавыя арганізацыі, рэлігійныя ўстановы, нефармальныя моладзевыя групы.

Уся інфармацыя пра конкурс (абвестка, агульныя правілы, прынцыпы налічэння субсідый) [1]
Падаць заяўку он-лайн [2]

Паводле men.gov.pl [3]



 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12299

Спасылкі
[1] http://bip.men.gov.pl/index.php?option=com_content&view=article&id=1100%3Aogoszenie-o-konkursie-ofert-na-realizacj-zadania-publicznego-poznaj-swojego-ssiada-polsko-biaoruskie-spotkania-dzieci-i-modziey&catid=58%3Azadania-publiczne-2011&Itemid=83
[2] http://www.formularz.men.gov.pl/konkurs1/index.php?konkurs=25
[3] http://www.men.gov.pl/index.php?option=com_content&view=article&id=2167:konkurs-ofert-polsko-biaoruskie-spotkania-modziey-&catid=72:modzie-i-zagranica-organizacje-pozarzdowe-wspopraca-men-z-ngo&Itemid=98