Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Мінскі бацькоўскі камітэт ТБМ запрашае да супрацы

Мінскі бацькоўскі камітэт ТБМ запрашае да супрацы

14.04.2011

8 красавіка 2011 г. у сядзібе ТБМ адбылося пасяджэнне па стварэнні Мінскага гарадскога бацькоўскага камітэта ТБМ.

Мэта камітэта - аб’яднанне бацькоў, якія жадаюць, каб іх дзеці выхоўваліся і навучаліся па-беларуску ў дзіцячых садках, школах і ў перспектыве ў ВНУ.

У склад камітэта ўвайшлі 15 чалавек. Наступнае пасяджэнне адбудзецца ў першай палове мая.

Калі Вы жадаеце далучыцца да працы камітэта, пішыце на электронны адрас siadziba@gmail.com [1].


Алег Трусаў, Наша слова [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12305

Спасылкі
[1] mailto:siadziba@gmail.com
[2] http://www.nashaslova.mns.by/index.html