Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА: Валанцёрскія летнікі – 2011
Апошні тэрмін падачы заявак – 1 чэрвеня
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” на працягу 12 год займаецца арганізацыяй і правядзеннем міжнародных маладзёвых валанцёрскіх летнікаў. У мінулыя гады такія летнікі былі праведзеныя ў Мірскім замку, у в. Мядзведка (радзіма Ігната Дамейкі), у Нясвіжскім палацы, ў Смілавічах (палац Манюшкаў-Ваньковічаў), у Бабруйскай крэпасці. 
Замкі Беларусі – 2006
Валанцёрскія летнікі РГА “БелАЮ” прадугледжваюць як працу на саміх помніках – так і вялікую культурную праграму: экскурсіі, тэатральныя пастаноўкі, канцэрты, цікавыя сустрэчы.
У 2011 г. РГА “БелАЮ” плануе правесці:
Міжнародныя валанцёрскія летнікі на тэрыторыі Беларусі:
«Спадчына Радзівілаў": на тэрыторыі палаца Радзівілаў (Нясвіж), 3–17 ліпеня.
«Запаветныя мясціны Беларусі": на тэрыторыі Нацыянальнага парку Белавежская пушча, 10–24 ліпеня.
«Замкі Беларусі": на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу Міхаіла Клеафаса Агінскага (в.Залессе, Смаргоньскі раён), 13–26 ліпеня.
Удзельнікі праектаў набіраюцца на конкурснай аснове. Для ўдзелу ў конкурсе трэба запоўніць адпаведную анкету-заяўку ( www.belau.info [1] ) і даслаць яе не пазней за 1 чэрвеня 2011 г. на camps_belarus@belau.info [2] .
Міжнародныя валанцёрскія летнікі ў краінах Еўропы
Студэнты вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, а таксама працоўная моладзь, могуць паўдзельнічаць у міжнародных валанцёрскіх летніках у Нямеччыне, Францыі, Сербіі, Польшчы, Даніі, Галандыі і іншых краінах Еўропы: падрабязней [3] .
