Конкурс сачыненняў «Віза і свабода: мая гісторыя»
Апошні тэрмін падачы твораў - 15 мая!
Партал Tut.by сумесна з грамадскай кампаніяй «Без візы!» абвяшчаюць конкурс сачыненняў на тэму «Віза і свабода: мая гісторыя»: падрабязней. [1]
Магчымыя тэмы твораў:
1. «Бязвізавая Беларусь у бязвізавай Еўропе» – як зменіцца наша жыццё, калі ў суседнія краіны можна будзе ехаць без візы. Чаму беларусам важна мець магчымасць падтрымліваць гістарычныя, культурныя, роднасныя і іншыя сувязі з Польшчай, Літвой, Латвіяй.
2. «Калі б не віза» ... – як магло б змяніцца Ваша жыццё, калі б не было візавага рэжыму. Як візавы рэжым перашкодзіў нечаму пазітыўнаму або важнаму ў Вашым жыцці.
3. «Паход па візу» – чым здзівіў Вас першы ў жыцці кантакт з прадстаўніцтвам краіны Еўразсаюзу ў Беларусі.
4. «Людзьмі звацца» – як беларусам дамагчыся магчымасці стаць часткай бязвізавай Еўропы, што нам замінае і як да гэтага імкнуцца.
Дасылайце свае творы ў форме лістоў, эсэ, артыкула, утопіі і да т.п. на беларускай ці рускай мовах на адрас info@novisa.by [2] да 15 мая!
Просім ўказаць ваша імя, прозвішча (або псеўданім) і кантакт. Лепшыя творы будуць апублікаваны на Tut.by [3]!
Пераможца конкурсу атрымае прыз – паездку ў адну з суседніх краін ЕС на дваіх!
Паводле рассылкі “Офісу за дэмакратычную Беларусь” [1]
